РУС БЕЛ ENG

ШКОЛЬНЫЙ МУЗЕЙ "ГІСТОРЫЯ РОДНАЙ ВЁСКІ"

Музей “Гісторыя роднай вёскі”

22 красавіка 1988 года ўрачыста адкрыўся музей “Гісторыя роднай вёскі” ў Барздоўскай сярэдняй школе Аршанскага раёна. Ідэя стварэння музей ўзнікла ў настаўнікаў і вучняў у 1980 годзе, і на працягу васьмі год ішоў інтэнсіўны збор экспанатаў і матэрыялаў для экспазіцыі будучага музея.

Вёска Барздоўка… Не на кожнай карце Беларусі можна ўбачыць назву і месцазнаходжанне гэтага геаграфічнага пункта. Вёска размясцілася на паўднёвым усходзе Аршанскага райна на мяжы Віцебскай і Магілёўскай абласцей, а таксама на стыку трох раёнаў: Аршанскага, Дубровенскага і Горацкага. Гэта вёска нічым не адрозніваецца ад соцен і тысяч падобных вёсак на тэрыторыі нашай Рэспублікі Беларусь, але яна мае сваю гісторыю, адзіную і непадобную на гісторыю іншых вёсак.

Першае дакументальнае пасведчанне пра вёску адносіцца да 1672 года ў “Інвентары Дубровенскага графства”, які захоўваецца ў Дзяржаўным архіве Рэспублікі Беларусь у Мінску. Другі дакумент, 1707 года, распавядае аб тым, як вёска Барздоўка была прададзена панамі Пацеевымі пад заклад 500 бітых талераў пану Яну Бародзічу. Гэты дакумент быў адшуканы ў Дзяржаўным архіве Літвы ў кнізе старажытных актаў і складзены на польскай мове. Аб тым, што вёску ў канцы XVIII стагоддзя абступалі неабсяжныя лясы і пушчы, відаць з “Атласа Могилевского наместничества”, складзенага ў 1784 годзе.

Музей мае копіі дакументаў XVIII-XX стагоддзяў, звязаных з гісторыяй вёскі, якія ўзяты з архіваў Мінска, Вільнюса, Санкт-Пецярбурга, Віцебска, Оршы, відэатэку фільмаў па гісторыі Беларусі і Аршаншчыны, касеты з ўапісамі фальклорных песен, легенд і паданняў, бібліятэчку краязнаўчай літаратуры па Аршаншчыне. Музей налічвае некалькі соцен экспанатаў, сярод якіх калекцыя самавараў, прылад працы, ручнікоў, глінянага посуду, нумізматычную калекцыю. Пачэснае месца ў экспазіцыі музея займаюць матэрыялы пра знакамітых землякоў: Герояў Савецкага Саюза і Сацыялістычнай працы А.Д. Салянікава і М.Я. Шарснёва, аб воінах-земляках, якія не вярнуліся з вайны.

Экспазіцыя музея ўключае наступныя раздзелы:

  • “Вёска ў канцы XIX-пачатку XX ст.”
  • “Калектывізацыя”
  • “Нашы землякі-удзельнікі Вялікай Айчынай вайны”
  • “Летапіс школы”

Музей неаднаразова удзельнічаў у рэспубліканскіх, абласных і раённых аглядах і конкурсах краязнаўчых музеяў школ, па выніках якіх быў адзначаны дыпломамі і ўзнагародамі.

Кіруе работай музея настаўнік Пячонкін Валерый Георгіевіч.

Прэзентацыя музея "Гісторыя роднай вёскі"

Экспазіцыя музея ўключае наступныя раздзелы:

“Народныя рамёствы нашай мясцовасці”

“Вёска ў канцы XIX-пачатку XX ст.”

“Калектывізацыя”

“Нашы землякі-удзельнікі Вав”

“Летапіс школы”

Музей неаднаразова ўдзельнічаў у рэспубліканскіх, абласных і раённых аглядах і конкурсах краязнаўчых музеяў школ, па выніках якіх быў адзначаны дыпломамі і ўзнагародамі.

 

 

Наш адрас: 211034,

а.г. Барздоўка, Аршанскі раён,

Віцебскай воблась,

Рэспубліка Беларусь.

 

Дабрацца да нас можна рэйсавымі аўтобусамі:

Орша – Барздоўка і Орша Горкі

 

 

Міністэрства адукацыі РБ

ДЗУА “Барздоўская дзіцячы сад – сярэдняя школа Аршанскага раёна”

Музей

“Гісторыя роднай вёскі”

 

Кіраўнік:

Пячонкін Валерый Георгіевіч

 

 

22 красавіка 1988 года ўрачыста адкрыўся музей “Гісторыя роднай вёскі” ў Барздоўскай сярэдняй школе Аршанскага раёна. Ідэя музея ўзнікла ў настаўнікаў і вучняў 1980 годзе, і на працягу васьмі гадоў ішоў інтэнсіўны збор экспанатаў, матэрыялаў для экспазіцыі музея.

Вёска Барздоўка… Не на кожнай карце Беларусі можна ўбачыць назву і месцазнаходжанне гэтага пункта. Вёска размясцілася на паўднёвым усходзе Аршанскага раёна на мяжы Віцебскай і Магілёўскай абласцей, а таксама на стыку трох раёнаў: Аршанскага, Дубровенскага і Горацкага.

Гэта вёска нічым не адрозніваецца ад соцен і тысяч падобных вёсак на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, але яна мае гісторыю іншых вёсак.

Першы дакументальны ўспамін пра вёску адносіцца да 1672 года ў “Інвентары Дубровенскага графства”, які захоўваецца ў РБ Дзяржаўным архіве ў Мінску. Другі дакумент, 1707 года, распавядае аб тым, як вёска Барздоўка была прададзена панамі Пацеевымі пад заклад у 500 бітых талераў пану Яну Бародзічу. Гэты дакумент быў адшуканы ў Дзяржаўным архіве Літвы ў кнізе старажытных актаў і складзены на польскай мове. Аб тым, што вёску ў канцы XVIII стагоддзя абступалі неабсяжныя лясы і пушчы, відаць і з “Атласа Могилёвского наместничества”, складзенага у 1772 годзе.

 

Музей мае копіі дакументаў XVIII-XX стагоддзяў, звязаных з гісторыяй вёскі, якія ўзяты з дзяржаўных архіваў Мінска, Вільнюса, Санкт-Пецярбурга, Віцебска, Оршы, відэатэку фільмаў па гісторыі Аршаншчыны, касеты з запісамі фальклорных песен, легенд і паданняў, бібліятэчку краязнаўчай літаратуры па Аршаншчыне. Музей налічвае некалькі соцен экспанатаў, сярод якіх калекцыя самавараў, нумізматычную калекцыю.

Пачэснае месца ў экспазіцыі музея займаюць матэрыялы пра знакамітых землякоў: Героя Савецкага Саюза і Сацыялістычнай працы: А.Д. Саляніква і М.Я. Шарснёва, аб воінах-земляках, якія не вярнуліся з вайны.

 

                                                                                                                                             

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

а.г. Барздоўка

2021

 

 

 

 

 

2021

 

2023
август
8 августа, вторник

ПРЕЗЕНТАЦИЯ

подробнее...