РУС БЕЛ ENG

Экскурсія "ХЛЕБ - УСЯМУ ГАЛАВА"

05.10.2022

Хлеб усяму галава

 

Хлеб – адзін з асноўных прадуктаў харчавання ў беларусаў на працягу многіх стагоддзяў. Усведамляецца як дар Божы і адначасова як самастойная жывая істота ці нават вобраз самога Бажаства.

Ва ўсе часы хлеб сімвалізаваў гасціннасць, хлебасольства, дастатак, багацце і матэрыяльны дабрабыт. На стале ў хаце на самым пачэсным месцы (на покуці) павінны быў ляжаць накрыты ручніком хлеб, які скстракаў і вітаў гасцей. Звычайна хлеб гатавала галоўная ў доме гаспадыня. Яна карысталася павагай родных, суседзяў, аднавяскоўцаў.

Выпякаўся хлеб з мукі розных збожжавых раслін, найчасцей з жытняй. Напачатку яго пяклі з прэснага цеста, пазней – квашанага. Тэхналогія прыгатавання хлеба ўключае наступныя аперацыі: змешванне, вытрымка (квашанне) і выпечка.

Расчыналі яго ўвечары на вадзе ў час спецыяльнай драўлянай дзяжы і ставілі на ноч у цёплае месца. У якасці закваскі выарыстоўвалі росчыну – кавалак цеста, пакінуты на дне дзяжы ад папярэдняй выпечкі. Раніцай цеста мясілі дабаўляючы муку, потым зноў пакідалі ў дзяжы, каб вырасла (звычайна на паўтары – дзве гадзіны).

Печ добра напальвалі бярозавымі дровамі, старанна вымяталі памялом. Бралі кавалак цеста для адной булкі, прыгладжвалі яго рукамі,

надаючы авальную або круглую форму ў залежнасі ад традыцыі. Цеста клалі на драўляную лапату, якую пасыпалі мукой, высеўкамі, мякша або засцілалі лістамі капусты, клёну, дубу, аеру, хрэну. Хлеб выпякаўся адну – дзве гадзіны.

Гатовы хлеб адчышчалі ад лістоў, верхнію скарынку намачвалі вадой, каб яна была мяккай. Раз на тыдзень пяклі 4-7 булак ( у залежнасці ад колькасці членаў сям’і). 

Хлеб выкарыстоўвалі ў якасці абярэга: бралі з сабой у дарогу , каб ён ахоўваў у пуці; клалі на месца, дзе ляжаў нябожчык, каб хлеб перамог смерць. Нашы продкі верылі, што калі абнесці хлебам вакол будынка, які гарыць, то агонь не будзе далей распасюджвацца.

Хлеб ужывалі ў якасці рытуальных прадметаў. Пры вырабы месца для будучай хаты на вуглах ніжняга вянца пакідалі кавалачкі хлеба: калі хлеб да раніцы знікаў, месца лічылася ненайдзеным і вянцы перамяшчалі на другое месца.

Хлеб знайшоў увасабленне ў шматлікіх прыказках, прымаўках, выслоўях, якія адлюстроўваюць народную мудрасць, рысы характару і паводзіны чалавека: ”Хлеб у хаце гаспадар, на працы – сябар, у дарозе – таварыш’ “ Хто хлеб сее, той сее праўду” і гэтак далей.