РУС БЕЛ ENG

Гульня-квэст «Пагуляем у роднае слова”

21.02.2024

#Борздовская СШ_Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У Барздоўскай сярэдняй школе Аршанскага раёна, сённяшні дзень пачаўся менавіта з беларускай мовы. Мы віталіся па-беларуску, адказвалі на пытанні па-беларуску і слухалі музычныя беларускія кампазіцыі. Вучні 2-9 класаў прынялі ўдзел у гульні-квэсце «Пагуляем у роднае слова”. Падчас правядзення гульні вучні праявілі эрудыцыю, кемлівасць і актыўнасць, яшчэ раз упэўніліся наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова.