РУС БЕЛ ENG

АПОШНІ СВЕДКА

02.10.2023

Апошні сведка

Вучні Барздоўскай сярэдняй школы наведвалі старэйшага жыхара вескі Маркавічы Голубева Васіля Дзямідавіча, які нядаўна адзначыў 95 год з дня нараджэння. Да вайны ён паспеў скончыць 5 клас нашай школы. Ён успамянае дзень 3 снежня 1943 года як самы жахлівы дзень у сваім доўгім жыцці. Немцы сагналі жыхароў у канец вескі, дзе знаходзілася памяшканне пачатковай школы і закрылі ў ім. А ўсе сорак хат вескі спалілі. Людзі сталі выбягаць у вокны і дзверы, узнікла даўка. Немцы падагналі машыны і грузілі людзей. Тых, каму не хапала месца, пагналі пад канвоем з сабакамі праз Прыгузкі на Оршу. Там расмясцілі ў вялізным будынку побач з чыгуначным вакзалам. Людзей як якую скаціну сарціравалі, моцных дарослых атправілі ў Германію, а старых разам з дзецьмі павезлі ў Новагрудак Гродзенскай вобласці. Жылі ў бежанцах ў весцы Брачанка, усе перахварэлі тыфам.

Трэба было бачыць вочы дзяцей, калі ветэран распавядаў пра расправу немцаў над мірнымі жыхарамі. Бо гэтым вучням зараз столькі год, колькі было Васілю Дзямідавічу на пачатку вайны. І якую сілу духа трэба было мець хлапчуку і яго бацькам, каб з годнасцю перанесці ўсе жахі фашысцкай акупацыі.

Летам 1944 года, пасля вызвалення, вярнуліся на Радзіму. Жылля не было, жылі ў пакінутых немцамі бункерах. Дзяржава дапамагала людзям будавацца, выпісалі лес на броўны для хат. Ваенныя на сваіх машынах прывозілі іх у вёску.

Родныя брат Міхаіл і сястра Таццяна ў вайну ваявалі, мелі ўрадавыя ўзнагароды. Брат, які працаваў ў Якаўлевічах настаўнікам, дапамог купіць хату і перавезці яе ў Маркавічы.

Усё жыццё Васіль Дзямідавіч адпрацаваў у калгасе. Разам з жонкай Кацярынай Дзямідаўнай нарадзілі і выхавалі траіх дзяцей: сыноў Анатоля, Леаніда і дачку Тамару.

Працаваў плотнікам у будаўнічай брыгадзе. На работу ў Барздоўку ездзілі на конях. За добрую працу прэміравалі паездкамі па гістарычных месцах Савецкага Саюза. Усё сваё жыццё пражыў ветэран у роднай вёсцы Маркавічы.

Пакуль жывыя такія людзі, трэба як мага часцей сустракацца з імі і як губка ўпітваць усё тое карыснае, што яны могуць перадаць нам.

 

В. Пячонкін – кіраўнік школьнага

музея  “Гісторыя роднай вёскі”