Экспазіцыя музея ўключае наступныя раздзелы:
“Народныя рамёствы нашай мясцовасці”
“Вёска ў канцы XIX-пачатку XX ст.”
“Калектывізацыя”
“Нашы землякі-удзельнікі Вав”
“Летапіс школы”
Музей неаднаразова ўдзельнічаў у рэспубліканскіх, абласных і раённых аглядах і конкурсах краязнаўчых музеяў школ, па выніках якіх быў адзначаны дыпломамі і ўзнагародамі.
Наш адрас: 211034,
а.г. Барздоўка, Аршанскі раён,
Віцебскай воблась,
Рэспубліка Беларусь.
Дабрацца да нас можна рэйсавымі аўтобусамі:
Орша – Барздоўка і Орша Горкі
Міністэрства адукацыі РБ
ДЗУА “Барздоўская дзіцячы сад – сярэдняя школа Аршанскага раёна”
Музей
“Гісторыя роднай вёскі”
Кіраўнік:
Пячонкін Валерый Георгіевіч
22 красавіка 1988 года ўрачыста адкрыўся музей “Гісторыя роднай вёскі” ў Барздоўскай сярэдняй школе Аршанскага раёна. Ідэя музея ўзнікла ў настаўнікаў і вучняў 1980 годзе, і на працягу васьмі гадоў ішоў інтэнсіўны збор экспанатаў, матэрыялаў для экспазіцыі музея.
Вёска Барздоўка… Не на кожнай карце Беларусі можна ўбачыць назву і месцазнаходжанне гэтага пункта. Вёска размясцілася на паўднёвым усходзе Аршанскага раёна на мяжы Віцебскай і Магілёўскай абласцей, а таксама на стыку трох раёнаў: Аршанскага, Дубровенскага і Горацкага.
Гэта вёска нічым не адрозніваецца ад соцен і тысяч падобных вёсак на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, але яна мае гісторыю іншых вёсак.
Першы дакументальны ўспамін пра вёску адносіцца да 1672 года ў “Інвентары Дубровенскага графства”, які захоўваецца ў РБ Дзяржаўным архіве ў Мінску. Другі дакумент, 1707 года, распавядае аб тым, як вёска Барздоўка была прададзена панамі Пацеевымі пад заклад у 500 бітых талераў пану Яну Бародзічу. Гэты дакумент быў адшуканы ў Дзяржаўным архіве Літвы ў кнізе старажытных актаў і складзены на польскай мове. Аб тым, што вёску ў канцы XVIII стагоддзя абступалі неабсяжныя лясы і пушчы, відаць і з “Атласа Могилёвского наместничества”, складзенага у 1772 годзе.
Музей мае копіі дакументаў XVIII-XX стагоддзяў, звязаных з гісторыяй вёскі, якія ўзяты з дзяржаўных архіваў Мінска, Вільнюса, Санкт-Пецярбурга, Віцебска, Оршы, відэатэку фільмаў па гісторыі Аршаншчыны, касеты з запісамі фальклорных песен, легенд і паданняў, бібліятэчку краязнаўчай літаратуры па Аршаншчыне. Музей налічвае некалькі соцен экспанатаў, сярод якіх калекцыя самавараў, нумізматычную калекцыю.
Пачэснае месца ў экспазіцыі музея займаюць матэрыялы пра знакамітых землякоў: Героя Савецкага Саюза і Сацыялістычнай працы: А.Д. Саляніква і М.Я. Шарснёва, аб воінах-земляках, якія не вярнуліся з вайны.
а.г. Барздоўка
2021
2021